Ніва № 03 (3375), 17 студзеня 2021 г.

Ля вытокаў Бобры (7). Дзе канчаецца Польшча, а пачынае Беларусь?

Уршуля ШУБЗДА

У 1935 годзе прыйшла па яе бабка і забрала з сабою. Яня выйшла з хаты з адным вузялком, і хаця пераехала толькі ў суседнюю вёску, яшчэ доўга не будзе магла знайсці сабе бяспечнага месца. Таму так любіла хадзіць у лес і сядаць з віном і сяброўкамі на дарожцы, спяваючы песні.

Панарліца — сёння маленькая вёска пры самой мяжы з Беларуссю, у якой жыве менш за пяцьдзясят чалавек. Аднак вёска мае доўгую гісторыю, якая сягае XV стагоддзя. Яшчэ ў ХІХ стагоддзі стаяла тут філіяльная капліца праваслаўнай парафіі ў Рыгалоўцы з цудадзейнай іконай Божай Маці, якая зараз знаходзіцца ў касцёле ў Клімаўцы Кузніцкай гміны.

— Была ў Рыгалоўцы царква, але пазней яе памянялі на касцёл, — тлумачыць Яня Шпачко. — Было многа праваслаўных. У Рыгалоўцы ёсць могілкі, дзе па левым баку хавалі рускіх, а па правым — польскіх. І так ляжаць яны па розных баках (смех).

У Панарліцы быў таксама маёнтак, які паводле Яні калісьці пан даў у залог і яго патраціў. Патрацілі яго таксама чарговыя ўласнікі — сям’я Скакоўскіх у выніку парцэляцыі, а частка з дваром ХІХ стагоддзя прыпала менавіта Яні. У Панарліцу паноў Скакоўскіх прывяла Яню з Харужаўцаў яе бабка Юстына.

— Мяне выхавала бабуля, — успамінае Яніна Шпачко. — Добра помню, як прыйшла дахаты і кажа: „Унучка, хадзі. Паедзем у Новы Двор, там жыдоўкі маюць прыхожыя матэрыялы, пашыюць табе сукенку”. І праўда, пашылі мне такую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF