Ніва № 03 (3375), 17 студзеня 2021 г.

Канцэрты жыцця

Яўген ВАПА

Тыдзень назад, пішучы пра ўваход у новы 2021 год, не хапіла месца, каб узгадаць яшчэ адну традыцыю, якая загасцілася ў грамадскай прасторы Падляшша. Менавіта чарговы раз варта ўзгадаць Падляшскі канцэрт пажаданняў на Беларускім Радыё Рацыя, які яднае людзей і проста дазваляе людзям адчуваць сябе не забытымі і пакінутымі ў гэтым паганым часе. Звычайныя, здаецца, пажаданні і чалавечыя, жывыя і аўтэнтычныя выказванні дазваляюць адчуць слухачам сваю зямную прысутнасць, узгадаць сямейныя і сяброўскія сувязі, што пацвярджаюць нас у тым, што мы не да канца самотныя, але патрэбныя сабе ўзаемна. Святочны калядна-навагодні перыяд гэта згушчэнне такіх канцэртаў, але, як чуваць у радыёэфіры, яго вымярэнне набывае ўжо не толькі падляшска-агульнапольскі, але і сусветны маштаб, дзякуючы прысутнасці радыёвяшчання ў інтэрнэт-прасторы. Калі будзеце, Шаноўныя Чытачы, знаёміцца з гэтым нумарам «Нівы», з некаторымі з Вас мы будзем таксама і слухачамі чатырох рацыйных канцэртаў, у тым ліку двух шматгадзінных, навагодніх — па новым і старым каляндарным стылі. Менавіта пасля трох праслуханых канцэртаў я яшчэ больш зразумеў, што чалавек у кожным узросце мае свае мудрасці і патрэбу адметнасці свайго стылю жыцця. Ужо ў галаве не выклікі маладосці і радасці з хуткасці пражытых эмоцый і неспадзяванак. Зараз, калі нешта пазітыўнае трапляецца нам у жыцці, то хочацца з нечым такім быць як найдаўжэй. А гэта выклікае таксама патрэбу нейкага, сабе толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF