Ніва № 03 (3375), 17 студзеня 2021 г.

Новая эпоха

Віктар САЗОНАЎ

Святочныя дні паміж праваслаўнымі Калядамі і старым Новым годам — надзвычай спрыяльныя для разваг і роздуму. Так было заўсёды, яшчэ з часоў майго дзяцінства, калі менавіта гэтаму часу нашы людзі надавалі адценне найбольшай таямнічасці і містыцызму. Ну а гэтым разам і без усялякай містыкі становіцца зразумелым, што за адзін мінулы год змянілася цэлая эпоха...

Тое, што эпоха ў Беларусі змянілася канчаткова і беспаваротна, я хіба што ўжо тысячны раз інтуітыўна адчуў напрыканцы мінулага года пасля чарговага знакавага выпадку. Адзін бацька выклікаў міліцыю на сваіх дзяцей за тое, што тыя вывешвалі ў вокнах іх кватэры бела-чырвона-белыя фіранкі. Міліцыя загадала зняць тыя фіранкі, бо яны ў нацыянальных беларускіх колерах. Але арыштоўваць дзяцей не стала. Нават ім стала агідна ад таго, што бацька даносіў на родных дзяцей...

Пасля гэтай інфармацыі мне ўспомніліся некалькі знакавых эпізодаў з дзяцінства. У той час, калі я вучыўся ў савецкай школе, нам на занятках у прыклад ставілі Паўліка Марозава, непаўналетняга дзіцёнка, які данёс на сваіх бацькоў уладам. Што там стала пасля яго подлага даносу з бацькамі, пасадзілі іх у турму, ці ўвогуле расстралялі, настаўнікі нам не распавядалі. Іх прымушалі клапаціцца толькі пра тое, каб мы былі такімі як Паўлік Марозаў і даносілі ўладам нават на сваіх бацькоў. А ўлады ўжо самі вырашаць, што з імі рабіць...

У імя таго Марозава называлі школы і вуліцы, ставілі помнікі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF