Ніва № 03 (3375), 17 студзеня 2021 г.

Гэта рэвалюцыя падказала нам песні

Ганна КАНДРАЦЮК

Самая радасная навіна 2020 года! Нашы сябры Аліцыя Петручук і Зміцер Косцін, журналісты Польскага Радыё Беласток сталі лаўрэатамі Гранпры на найлепшую радыёперадачу 2020 года ў Польшчы. Узнагароду Краёвай рады радыёвяшчання і тэлебачання (KRRiT) журы прысвоіла за рэпартаж «Песні прабуджэння», які распавядае пра Рэвалюцыю годнасці ў Беларусі.

Ганна Кандрацюк: — Калі я слухала Ваш рэпартаж, моцна ўзрушылася і адчула, які вялікі гонар быць беларусам, якая прыгожая моц беларускага духу. Нягледзячы на ўсе праследы і знішчэнне, ён жывы і натхняльны. Аднак размову хацела б пачаць з пытання: ці ёсць хоць адна гістарычная падзея ў Беларусі без сваёй песні?

Аліцыя Петручук: — У Беларусі чалавек нараджаецца і памірае з песняй і з ручніком. Гэта мы ўспрымаем як нешта неабходнае для жыцця, як паветра, якім дыхаем. Мы, беларусы, патрабуем ручніка і песні — каб жыць і каб выказаць наша разуменне парадку свету.

Зміцер Косцін: — Таму наш рэпартаж пачынаецца са слоў Беларусы спяваюць пры кожнай нагодзе...

Ганна Кандрацюк: — Адкуль ідэя, каб праз песню паказаць гісторыю змагання беларусаў за незалежнасць?

Аліцыя Петручук: — Гэта рэвалюцыя праз песні падказала нам ідэю. У першы тыдзень было шмат інфармацыі, але ад нагрузкі паведамленняў і вобразаў не было ясна, адкуль узяўся такі народны ўздым. Але ў кароценькіх стрымах, якія вялі незалежныя медыя, сталі паўтарацца песні. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF