Ніва № 02 (3374), 10 студзеня 2021 г.

У Гайнаўку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Каля 125 гадоў таму адзін з гродзенскіх губернскіх начальнікаў пісаў: „18 жніўня 1894 года прыехаў у Белавежу цар Аляксандр ІІІ на сваё першае ў новай рэзідэнцыі і апошняе ў жыцці паляванне. Пад ягоны прыезд успелі правесці чыгуначную лінію з Бельска ў Гайнаўку, дзе пабудавалі прыгожы прасторны павільён і доўгі шырокі перон, правялі тэлеграфную лінію паміж Белавежай і Пецярбургам ды Варшавай. Царскі поезд уехаў каля поўдня на новую станцыю ў Гайнаўцы. Чакалі яго мясцовыя і губернскія чыноўнікі, дэлегацыя навакольных мужыкоў і сто паштовых коней, запрэжаных у некалькі дзясяткаў павозак, брычак і фургонаў. Надвор’е было пахмурнае з кароткачасовымі ападкамі. Калі Аляксандр выйшаў з салон-вагона, усе пабачылі яго бледным, пахудзелым, зняможаным хваробай. Прыняў ён рапарт выструненага гродзенскага губернатара Бацюшкава, прыняў дэлегацыю мужыкоў, якія прынеслі яму ў падарунак ліпавы мёд, і спазіраючы з ганка вакзальнага павільёна ў бок вырастаючай побач сцяны Пушчы, сказаў царыцы Марыі Фёдараўне:

— Які велічны краявід! Якое жыватворнае паветра!

Аляксандр быў ужо смяротна хворы на ныркі. Хваробы яшчэ не вызначылі і лекары рэкамендавалі яму лячэнне свежым паветрам, раючы выехаць у Егіпет або прынамсі на Корфу. Аляксандр адказаў, што расійскі цар павінен паміраць у Расіі і выбраўся ў падарожжа ў поўныя такога паветра месцы: спярша ў Белавежу і Спалу на паляванне, а пасля ў Лівадыю на Крыме, адкуль падаўся ўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF