Ніва № 02 (3374), 10 студзеня 2021 г.

Шлях праваслаўнага святара з Сідаркі

Сяргей ЧЫГРЫН

Невялікую згадку пра беларускага святара Івана Губарэвіча з вёскі Сідарка Сакольскага павета я ўпершыню прачытаў у даведніку пра праваслаўнае духавенства XIX-XX стагоддзяў айца Рыгора Сасны і матушкі Антаніны Троц-Сасны. Згадвалі аўтары тое, што Іван Губарэвіч сын Яна ў 1936 годзе быў псаломшчыкам у прыходзе Валёўка Карэліцкага благачыння. Пасля яго асвяцілі ў іерэі. Памёр у 1979 годзе, служыў у БССР. Вось і ўсё, болей звестак ніякіх пра святара Івана Губарэвіча я не знайшоў. Ды і не траплялася яны мне больш. Праўда, аўтары памыліліся з назвай вёскі. Гэта вёска Валеўка Навагрудскага раёна. Да сённяшніх дзён там захаваўся праваслаўны храм святых апосталаў Пятра і Паўла, дзе служыў Іван Губарэвіч.

Шукаючы звесткі пра лёсы беларусаў з Беласточчыны, выпадкова нядаўна пазнаёміўся з Вольгай Васіленка з Дзятлава, якая з’яўляецца ўнучкай Івана Губарэвіча. А сын Івана Губарэвіча — таксама Іван Іванавіч Губарэвіч — гэта бацька Вольгі. Яшчэ ў Навагрудку жыве дачка святара Губарэвіча, але да яе даехаць і сустрэцца не было мажлівасці з за каранавіруса. Крыху пазней мы разам з Вольгай наведаем і Навагрудак.

Унучка Вольга Васіленка (Губарэвіч) вельмі ўзрадавалася, калі я сказаў, што шукаю слядоў беларусаў з Беласточчыны, якіх лёс выгнаў з роднай Беласточчыны. „Мой родны дзядуля Іван таксама родам з Беласточчыны, ён быў бацюшкам, але я яго біяграфію ведаю мала, акрамя таго, што ў нас захоўваюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF