Ніва № 02 (3374), 10 студзеня 2021 г.

У Бельскай гміне пачаліся спрэчкі

В. Хрысцінін

На апошняй у 2020 годзе сесіі Рады гміны Бельск-Падляшскі наступіла прабуджэнне. Дасюль у Бельскай гміне на сесіях заўжды было спакойна. Вядучы сесію чытаў тэксты паасобных пастаноў, радныя моўчкі аднагалосна адабралі ўсе прапановы войта гміны. 30 снежня 2020 года, беручы пад увагу каранавірус, гмінная сесія праходзіла анлайн, але гэта не перашкодзіла актыўна абмяркоўваць бюджэтныя справы на 2021 год. Сесію спраўна вёў старшыня рады Станіслаў Альшэўскі з Пілікаў. Прысутнічалі ўсе радныя і гміннае праўленне: войт Раіса Раецкая, намеснік войта Анатоль Філіпюк і скарбнік Надзея Сакалоўская. Спачатку выглядала на тое, што так як і папярэдне галасаванні радных адбудуцца моўчкі. Пасля аказалася, што ў дыскусіі актыўнымі былі некаторыя радныя, асабліва з клуба канструктыўных радных. Большасць (10 асоб) з народных абраннікаў адзываліся мала, а то і зусім маўчалі. Былі гэта Юрка Баена, Юрка Хількевіч з Храбалоў, Мікалай Цар з Кнарыд, Валянцін Галушэўскі з Парцава, Мікалай Кірылюк з Кнаразоў, Ян Кавальчук з Мякішаў, Аліна Коршак з Гацькоў, Аліна Крук з Відава, Альбін Місюк з Грабаўца і Люцына Ткачук з Агароднік.

Спрэчкі пачаліся пасля выступлення войта Раісы Раецкай з інфармацыяй аб праекце бюджэту на наступны год. Найперш старшыня клуба канструктыўных радных Юрка Анацік з Ягуштова спаслаўся на гмінны статут і сказаў, што на сесіі трэба прадставіць меркаванні адносна прапаноў войта з пасяджэнняў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF