Ніва № 02 (3374), 10 студзеня 2021 г.

Ля вытокаў Бобры (6) Чамусьці не помню як плыве Нёман

Уршуля ШУБЗДА

Новы Двор, здаецца, з’яўляецца гэтай мясцовасцю, якая сваю гісторыю стараецца трымаць пад тоўстымі тынкамі і шэрым асфальтам. Рынкавая плошча памянялася ў парк, а на месцы былой сінагогі вырас будынак, дзе калісьці знаходзіўся бар „Гранічанка”, каб пазней памяняцца ў „New York”. Гісторыя гэтай мясцовасці, якую хацелася слухаць малой Яні, перапляталася з пахам бацькавай махоркі, якую курыў летам на ганку. Менавіта гэтыя гісторыі звязалі яе з часткай зямлі і людзей з за мяжы настолькі, што нават любоў да мужчыны канкурыравала з любоўю да роднай зямлі.

З часу, калі мяжа ад усходу забрала важную частку прасторы, якая дазваляла дыхаць для Новага Двара, мястэчка пачало пусцець. Пасля вайны пасялілася тут некалькі сем’яў з Украіны і Беларусі, але з году ў год людзей было тут штораз менш. Ранейшым звычаем людзі ездзілі Ганёндзка-Гродзенскім шляхам праз вузкі памежны пераход у Хварасцянах, каб дабрацца ў Гародню.

— І доктар быў у Гародні, і торг, — паўтарае Яня запамятаныя словы свайго бацькі. — Чыгунка ішла адтуль са станцыі Бяляны. Сядалі і таргаваць ездзілі. Пазней граніца была калючым дротам абгароджаная. Відаць было на прыгорачку: зялёнае з чырвоным — бальшавіцкі, а белы з чырвоным — ужо польскі стоўп. Раней граніца была яшчэ бліжэй, але пазней яе крыху пасунулі, але нямнога. Зараз нідзе граніцы не рушаць. Можа калісьці адкрыюць пераход, але не знясуць яе, — упэўнена (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF