Ніва № 02 (3374), 10 студзеня 2021 г.

Новы год з традыцыяй

Яўген ВАПА

Злёгку ў познім восеньскім антуражы адсвяткавалі мы першыя Каляды і ўвайшлі ў 2021 год. Незвычайны гэта быў уваход у Новы год. Раней у тэлевізійным пераказе галоўнай навіной першага дня студзеня былі карцінкі мільённых натоўпаў на вуліцах і пляцах сусветных сталіц. У перадачах рэгіянальных тэлецэнтраў паказваліся сюжэты з правінцыйных цэнтраў, такіх як Беласток, Гародня ці Саколка. Да гэтага луналі адмысловыя запушчаныя феерверкі і адбываліся канцэрты артыстаў ужывую, арганізаваныя медыйнымі канцэрнамі ці гарадскімі ўладамі. Адным словам, шаленства навагодняй ночы буяніла ў поўным разгары. Яшчэ дакіньма сотні тысяч тон выстраляных агнявых упрыгожанняў звычайнымі людзьмі ва ўсіх куточках нашай планеты. Кульмінацыяй поўначы было ўзіранне ў начное неба, на якім разліваліся цацачныя і эфектныя каляровыя бенгальскія агні. Адзін кошт такіх відовішчаў быў заўсёды на баку гарадскіх улад, другі — гэта ініцыятыва звычайных людзей, спалучаная са спаборніцтвам паміж гарадамі, кварталамі, ці нават вуліцамі і паасобнымі шматпавярховымі дамамі. На маім беластоцкім балконе гадамі добра аглядалася запушчаныя агні і віншаванні жыхароў на начных панадворках. Гучней, вышэй, як найдаўжэй — гэта абавязковы прынцып гукавой гульні. Зразумела, што гэта быў толькі дадатак да самай галоўнай падзеі гэтага вечара; добрая кампанія, напіткі з бурбалкай і не толькі, танцы і ўрэшце раніцай, ці познім вечарам ужо першага студзеня вяртанне ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF