Ніва № 02 (3374), 10 студзеня 2021 г.

Чаго хочацца беларусам

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У Новы год зазвычай у людзей з’яўляюцца новыя жаданні. Часам, аднак, дамінуюць і старыя, якія пакуль не здзейсніліся. Мяркую, менавіта з такімі надзеямі беларусы перайшлі з драматычнага 2020 у невядомы 2021 год.

Дык чаго хочацца беларусам у Новым годзе?

Хочацца, каб урэшце мінула праклятая эпідэмія знішчальнага каранавіруса.

Хочацца не хварэць і не губляць блізкіх нам людзей.

Хочацца, каб беларуская мірная рэвалюцыя дасягнула свайго галоўнага выніку — рэальных перамен у краіне.

Хочацца, каб усходні сусед урэшце пакінуў нас у спакоі і не лез са сваёй „дапамогай”.

Хочацца, каб скончыўся тэрор супраць беларускага народа.

Хочацца, каб людзі, якія ажыццяўляюць гэты тэрор, зразумелі, што яны чужыя на гэтай зямлі.

Хочацца, каб „муры рухнулі” і пачалася адбудова занядбанай дзяржавы.

Хочацца, каб з турмаў выйшлі ўсе, каго незаконна зняволілі толькі за іх перакананні і жаданне быць вольнымі.

Хочацца, каб дадому вярнуліся ўсе, хто быў змушаны пакінуць радзіму, эміграваць не па сваёй волі.

Хочацца, каб у краіне аднавілася прававое поле і заканадаўства стала рэальна абараняць людзей ад гвалту.

Хочацца, каб судзейскія мантыі апранулі людзі, якія будуць кіравацца выключна законамі і справядлівасцю.

Хочацца, каб наш нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг зноў залунаў над дзяржаўнымі будынкамі.

Хочацца, каб у дзяржаве з’явіліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF