Ніва № 02 (3374), 10 студзеня 2021 г.

Калядная Куцця

Аляксей МАРОЗ

Дзеткі, якія з 2003 года займаюцца ў беларускім калектыве «Калебка» ў Прадшколлі № 1 у Гайнаўцы, удала вучацца беларускай мове, сваім песням і народным абрадам. Заняткі з членамі «Калебкі», якія ўмела вядуць настаўніцы Міраслава Ніканчук і Ала Супрун, з’яўляюцца адначасна вучобай беларускай мове дашкольнікаў, бацькі якіх свядома запісалі да беларускага калектыву. Дашкольнікі з «Калебкі» ўжо 17 гадоў выступаюць па-беларуску з сучасным песенным рэпертуарам, прадстаўленнямі, вершамі і народнымі абрадамі. У перыяд Піліпавага посту дзеткі з настаўніцамі рыхтаваліся да прадшкольнай Куцці, якая 21 снежня прайшла ва ўрачыстай атмасферы.

Раней дашкольнікі з настаўніцамі выконвалі цацкі з паперы, ланцужкі з саломы, якімі ўпрыгожылі ёлку. Успаміналі калядкі, якіх навучыліся спяваць раней, і развучвалі новыя. Ужо стала традыцыяй, што ў час Піліпаўкі дашкольнікі з «Калебкі» і іх бацькі прымаюць удзел у кулінарным конкурсе на лепшую традыцыйную страву на стол прадшкольнай Куцці. Пасля конкурсныя посныя стравы ацэньваліся камісіяй, а дзеткі і бацькі спажывалі іх у час урачыстай Куцці, спяваючы калядкі і размаўляючы пра надыходзячае Раство Хрыстовае. Такія стравы выконваліся ў дамах дашкольнікаў таксама ў гэтым годзе, але з за санітарных абвастрэнняў выкананых загадзя страў нельга было прынесці на сёлетнюю Куццю ў крузе калектыву «Калебка».

— У гэтым годзе бацькі з дапамогай дзетак з нашага калектыву рыхтавалі посныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF