Ніва № 01 (3373), 3 студзеня 2021 г.

З кракаўскага боку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Недзе пад канец 1970-х гадоў ехаў я поездам з Варшавы ў Гайнаўку; быў тады такі поезд, які з Гайнаўкі адпраўляўся ў сталіцу пасля поўначы, а з Варшавы ў Гайнаўку ў пасляабедзенны час. На Усходнім вакзале ў маё купэ звалілася групка па-вясковаму апранутых жанчын і мужчын. Размаўлялі яны па-польску, але здаралася ім агучыць і «тутэйшыя» словы. То і я да іх таксама па-свойму азваўся; і я ўжо быў «свой». У ходзе гутаркі аказалася, што мае спадарожнікі ездзяць у сталіцу ў чыста камерцыйных мэтах. Мужчыны купляюць у крамах кураціну, а жанчыны недзе далей прадаюць тое мяса як «здаровы, з вясковага панадворка» тавар. Ну, падыдзе такая варшаўская панюся і хваліцца, што ёй лепш заплаціць удвая больш вясковай бабе і мець курацінку выгадаваную на чыстых вясковых кармах...

Такім чынам не толькі студэнты ці вясковыя «гастарбайтары» пазнавалі сталіцу, але было гэта неабходнае і шырэйшаму спектру нашага насельніцтва. Мяркую тады, што нашым Варшава не за гарамі, шмат што пра яе вядома, але і не ўсё. Быў я нядаўна пісаў пра камунікацыю ў Варшаву з беластоцкага, а больш размашыста мяркуючы — з віленскага напрамку, то цяпер пара пару слоў прысвяціць напрамку з іншай сталіцы, з Кракава.

Адной з прэстыжнейшых вуліц Варшавы з’яўляецца Кракаўскае прадмесце, якое масціла ў колішні цэнтр сталіцы дарогу з поўдня краіны. Гэтая вуліца поўніцца гісторыяй Рэчы Паспалітай, але тут я абмяжуюся адно да двух аб’ектаў, якія пару гадоў таму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF