Ніва № 01 (3373), 3 студзеня 2021 г.

Маці (ч. ІІІ)

Тамара ЛАЎРАНЧУК

Мая маці, Міткевіч Вольга Антонаўна, нарадзілася 3 красавіка 1925 года ў сям’і вясковага краўца Антона Сахарчука ў Вычулках.

Бацькі трымалі гаспадарку і лічыліся людзьмі больш-менш заможнымі (арганізавалі дачцэ экскурсіі ў Варшаву). Аб гэтым сведчыць фотаздымак вярхом на слане ў заапарку (1935 г.).

Мая бабуля Варвара была добрай гаспадыняй: на стале заўсёды былі не толькі булкі з маслам, але і самаробныя каўбасы і кумпякі. Але, як звычайна бывае пры такім дастатку, мама расла разбэшчанай і хударлявай. Разбэшчанай настолькі, што крадком вынесшы прысмакі на вуліцу, мянялася з суседскім хлопчыкам на чорны хлеб, намазаны сабачым тлушчам (так яго лячылі ад сухотаў). Гэта быў непаўторны смак!

Адмовіўшыся ў чарговы раз ад кулінарных прысмакаў бабулі Варвары, мама нарэшце атрымала па плячах добрых кухталёў скручанай мокрай прасцінай. На ўсё жыццё запомніла свае тыя „выбрэды”.

Апынуўшыся ў 1946 годзе ў Беларусі з дзвюма маленькімі дачушкамі, яна ні дня не сядзела дома склаўшы рукі. Працавала ў магазіне, шыла пасцельную бялізну на заказ, а таксама вышывала на машынцы. І дагэтуль у некаторых з гаспадынь у Высокім захоўваюцца яе фіранкі, падзорнікі, сурвэткі і іншыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF