Ніва № 01 (3373), 3 студзеня 2021 г.

Самагонка і палітыка (ч. 23)

Мікалай ПАНФІЛЮК

І ў іншыя гады акупацыі дзеці радзіліся ў нас і пра іх не буду ўжо пісаць з простай прычыны: бо магу памыліцца. Значыць, нашы бацькі, мацеры мелі ў сабе нейкае пачуццё, даверанасць у сябе; той стымул, які духова трымаў іх на нагах, і глыбокую веру ў тое, што мы ўсе ніколі не будзем рабамі і нявольнікамі германска-фашысцкай нечысці і што мы як род славян і беларусаў залунаем на свеце не ніжэй ад променя іншых народаў і што будзем мець сваіх творчых геніяў і творцаў і слава Богу — іх маем, і будзем мець далей. Бацька расказваў калісьці, што ў час нямецкай акупацыі бацюшкам быў нейкі айцец Дзмітрый, які ў час службы ў царкве (а гэта быў жыдоўскі дом перавезены з Орлі да нас і ад 1952 года і па сёння гэта парафіяльны дом і прыгожа сёння адрамантаваны) гаварыў вельмі палымяныя пропаведзі і да неба хваліў Рыбентропа (чамусьці не Гітлера, толькі фашысцкага міністра замежных спраў), што, маўляў, такога высакароднага чалавека на свеце няма, аж жанчыны некаторыя чамусьці плакалі (мо ад страху?). Пасля вайны гэты бацюшка меў за гэта немалыя непрыемнасці ад камуністычных улад, але смерці пазбег. Гэта не Савецкі Саюз, дзе за адно «праздное» слова магла чакаць нават смерць. Як бы там не было, але нашы камуністы такія не былі, як тыя, што на ўсходзе (хаця і там напэўна трапляліся чэсныя людзі, дзе дзікасць і нянавісць не мела меры і граніц), хаця і сярод нашых не бракавала лайдакоў, але аднак...

Ужо леткам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF