Ніва № 01 (3373), 3 студзеня 2021 г.

Чысткі ў падляшскай культуры

Дарафей ФІОНІК

Таго ніхто ў Бельску-Падляшскім і рэгіёне не спадзяваўся. З 1 снежня 2020 года Аліна Дэмбоўская не працуе кіраўніком Музея ў Бельску-Падляшскім, які з’яўляецца Аддзелам Падляшскага музея. Такі „падарунак” адна з найбольш амбітных, адукаваных і здольных асоб у польскім музейным свеце атрымала напярэдадні трыццацігадовага юбілею кіравання ўстановай.

Аліна Дэмбоўская, дзявочае прозвішча Назарук, з’яўляецца бяльчанкай з дзеда прадзеда. Закончыла беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, пасля Інстытут этналогіі і культурнай антрапалогіі Універсітэта ім. А. Міцкевіча ў Познані ды Паслядыпломныя музейныя студыі Ягелонскага ўніверсітэта. У бельскім музеі, які знаходзіцца ў ратушы ХVІІІ ст., пачала працу ў 1988 годзе. Тры гады пазней стала яго кіраўніком.

Аліна Дэмбоўская дасканала разумела, што сучасны музей не можа займацца толькі захаваннем і апрацоўкай фондаў ды выстаўкамі. Музей павінен праводзіць жывыя, інтэрактыўныя формы працы з рознымі пакаленнямі зацікаўленых асоб. Па-другое, кіраўнік ведала, што музей павінен быць адкрыты на супрацоўніцтва з іншымі ўстановамі і арганізацыямі, у тым ліку праваслаўнымі і беларускімі.

Маё актыўнае супрацоўніцтва з Музеем у Бельску-Падляшскім пачалося з 1995 года, калі на 80-ю гадавіну бежанства рыхтаваў тут вялікую выставу, прысвечаную гэтай падзеі. Тады дзейнічаў я актыўна ў Беларускім гістарычным таварыстве, якое з гэтага часу стала перыядычна ладзіць у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF