Ніва № 01 (3373), 3 студзеня 2021 г.

ХVІ выпуск фотаконкурсу «Падляшша ў аб’ектыве»

Аляксей МАРОЗ

ХVІ выпуск Агульнапольскага фатаграфічнага конкурсу імя Віктара Волкава «Падляшша ў аб’ектыве» стаў рэкордным, паколькі прыступіла да яго ажно 162 удзельнікі, якія даслалі 565 фатаграфій з прыродай, архітэктурай і людзьмі Падляшша. Аднак, на жаль, з за эпідэміі каранавіруса і закрыцця музеяў для наведвальнікаў, падвядзенне вынікаў фотаконкурсу і прэзентацыя ўзнагароджаных і вылучаных здымкаў адбыліся 20 снежня ў рэжыме анлайн. Пасля поўдня на сайце Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, які з’яўляецца арганізатарам конкурсу «Падляшша ў аб’ектыве», можна было паглядзець кароткі фільм, у якім на тэму фатаграфічных прац выказваюцца дырэктар белмузея Тамаш Ціханюк і члены конкурснай камісіі Яраслаў Хыра, Тамаш Класоўскі і Міхал Косць, а таксама паказваюцца ўзнагароджаныя і вылучаныя фатаграфіі.

Арганізатары конкурсу — дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк і музейны гісторык мастацтва Агнешка Ціханюк звярнулі ўвагу на адметнасці сёлетняга шаснаццатага выпуску фатаграфічнага конкурсу і на разнароднасць тэм і месцаў, якія штогод адлюстроўваюцца на дасланых фатаграфіях.

— У гэтым годзе з за эпідэміялагічных абвастрэнняў мы змушаны абвясціць вынікі фотаконкурсу ў інтэрнэце, але з конкурснай выставай аўтары фатаграфій і публіка будуць маглі знаёміцца ў нашым музеі ажно да канца 2021 года. З пераможцамі будзем дамаўляцца ў індывідуальным парадку і ўручаць ім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF