Ніва № 01 (3373), 3 студзеня 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя Сцепанюка (3)

Андрэй СЦЕПАНЮК

Каляднае піціката. Цікава, ці ў вечнасці душа вяртаецца да дзяцінства? Ці ўвесь жыццёвы працэс паўтараецца? Такія думкі, зразумела, паявіліся разам з часам чакання (у некаторых нечакання) Каляд.

Каляда, Каляда,

Каб хутчэй прыйшло змярканне.

Нас чакае ўжо звязда —

Распачнем калядаванне.

Мы, малая грамада,

Развучылі песень многа.

Каляда, Каляда,

Песняй услаўляем Бога.

Хоць марозіць — не бяда!

Маем мы настрой прыўзняты.

Каляда, Каляда.

Нараджэнне Хрыста Свята!

Віктар Швед, Каляда

* * *

Што захавалася яшчэ з таго свету, дзе чаканне свят было неад’емнай часткай жыццёвага карагоду? Як радасна было амаль уцякаць з хаты, каб са старэйшым братам і сябрамі ісці са звяздой або батлейкай калядаваць, так на каталіцкія, як і праваслаўныя Каляды. На перашкодзе не стаяў нават снег, які поўнасцю засыпваў бруд штодзённасці. Як цудоўным быў пах апельсіна, якога бацька купляў толькі адзін раз у год. Гэты пах жыве надалей...

...І вось вячэра зачалася!

Спыніцца мушу я на квасе:

Ён колер меў чырванаваты;

Тут быў таран, мянёк пузаты,

Шчупак, лінок, акунь, карась,

Кялбок і ялец, плотка, язь,

Яшчэ засушаныя з лета.

Але не ўсё яшчэ і гэта:

Аздоблен квас быў і грыбамі,

Выключна ўсё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF