Ніва № 01 (3373), 3 студзеня 2021 г.

Хрысціянскія выклікі

Яўген ВАПА

Яшчэ па традыцыі распачаўся наш калядна-навагодні марафон на памежжы Усходу і Захаду. Хаця з каранавіруснымі перасцярогамі і сямейнымі абмежаваннямі, хрысціяне ва ўсім свеце ўсё ж такі аддаюць павагу нараджэнню Ісуса Хрыста, зыходзячы ў большасці з намоленасці папярэдніх пакаленняў. Гэта яшчэ, як здаецца, сіла традыцыі, а не адчуванне, выцякаючае з глыбіні сваёй, асабістай, хрысціянскай веры. Хрыстовае Раство было рэальнай, гістарычнай падзеяй, якой не аспрэчыць нават найбольшым скептыкам ці атэістам. Усё, што было звязанае з таямніцай нараджэння і лёсавызначальнасцю ў далейшым развіцці свету, стала ўжо спляценнем сферы сакрум і сферы духу. Хрысціянства, як рэлігійная сістэма, з цягам часу прыняло ролю аднаго з элементаў цывілізацыйных падмуркаў еўрапейскай тоеснасці, якая не выбудоўвалася толькі мірным шляхам.

Хрысціянства спазнала рэлігійныя войны, змаганне за першынство і ў свецкім уладаранні, крывавыя канфлікты з навуковымі і інтэлектуальнымі іншадумцамі, а таксама занадта блізкае сябраванне з палітычнымі сістэмамі гэтага свету. Гэта таксама і тое вымярэнне зямнога быцця хрысціянскіх цэркваў, якое не прыносіць ім ані хвалы Божай, ані чалавечай удзячнасці. Гвалтоўныя французская і бальшавіцкія рэвалюцыі свой палітычны план рэалізоўвалі, між іншым, на лозунгах жорсткага змагання з касцельнымі і царкоўнымі структурамі як тым элементам цемрашальства, які стаіць на дарозе да чалавечага прагрэсу і роўнасці. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF