Ніва № 01 (3373), 3 студзеня 2021 г.

Прэтарыянцы з уладай

Міраслаў ГРЫКА

Асабістую гвардыю бязлітасна паслухмяных прэтарыянцаў мелі рымскія імператары, варвар Атыла, Чынгісхан, Іван Жахлівы, Напалеон, Гітлер і Сталін. Кожная ўлада мела і мае падобныя ўтварэнні, незалежна ад ступені сваёй цывілізаванасці альбо культурнай вытанчанасці. У наш час гэта не мае нічога агульнага з дэмакратычнай дзяржавай. Хоць у гістарычным плане, як казаў французскі кароль Людовік XIV, а ўслед за ім і іншыя манархі мінулага абсалютызму: «Дзяржава — гэта я!» — можна зразумець, адкуль гэта канцэптуальная блытаніна ў свядомасці чалавека. Да сённяшняга дня многія з нас ставяцца да дзяржавы і ўлады ўзаемазаменна. Верагодна, такое ўяўленне пра гэта меў прускі кароль Фрыдрых Вільгельм I, на стагоддзе маладзейшы за французскага Караля Сонца, які, дарэчы, быў псіхапатам і п’яніцам. Дзеля сваёй нецвярозай улады ў духу абсалютысцкага першынства над дзяржавай ён марыў стварыць элітнае падраздзяленне, сляпое і паслухмянае, пазней вядомае як Патсдамскі гвардзейскі полк. Жадаючы, каб ён уражваў ужо адным сваім відам, ён заплаціў сотням бандытаў, якія падарожнічалі па ўсёй Еўропе, каб знайшлі вельмі высокіх хлапцоў і мужчын і гвалтам выкралі іх у Прусію. Там пасля належнай прамыўкі мазгоў яны былі завербаваны ў Патсдамскую гвардыю. Падазраю, што менавіта з гэтых часоў паходзіць вядомая прымаўка «Высокі да неба ды дурны, як трэба». Таксама і славянскіх бамбізаў, выкрадзеных у сем’яў і суайчыннікаў, налічвалі тысячы, а ўсіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF