Ніва № 01 (3373), 3 студзеня 2021 г.

З Калядамі і Новым годам!!!

Віктар САЗОНАЎ

Напэўна ў гэтыя перадсвяточныя і святочныя дні многія фельетоны, артыкулы і іншыя газетныя ды часопісныя матэрыялы пачынаюцца словамі: „З Калядамі і Новым годам!!!”. Гучаць яны на розных мовах, ва ўсіх кутках планеты, у мностве краін. Людзі так вітаюць адзін другога, і персанальна, і агульна, укладваючы ў гэтыя словы пачуццё радасці і надзеі, дорачы іншым свае светлыя думкі і пажаданні, шчыра віншуючы з гэтым вялікім святам і гэтай вялікай падзеяй сваіх блізкіх, знаёмых, і нават незнаёмых людзей...

З гэтымі словамі праз блакітныя экраны звяртаюцца кіраўнікі краін, гэтыя словы гучаць на ўсіх тэлефонных лініях, перадаюцца па месенджарах, ляцяць электроннай поштай, лістамі, паштоўкамі...

Бяру чарговую паштоўку і пішу ўжо каторы раз гэтыя словы: „З Калядамі і Новым годам!!!”. А пасля пішу адрас: „Турма № ...”. А на наступным канверце пяро выводзіць: „Следчы ізалятар горада...”.

Такая яна сённяшняя беларуская рэчаіснасць, што многія сябры і знаёмыя, якіх даўно і добра ведаеш як прыстойных, сумленных, чэсных, вартых і годных людзей, сустрэнуць гэтыя святы за кратамі...

Пяро акуратна выводзіць прозвішчы адрасатаў. Паўлу Севярынцу, Вітольду Ашурку, Мікалаю Статкевічу...

Вядомыя прозвішчы. Яны не першы раз за кратамі. Маючы трывалыя перакананні, нязломную волю, вялікую любоў да сваёй радзімы, яснае бачанне яе беларускай будучыні, маючы мноства сіл, інтэлекту, энергіі і жадання (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF