Ніва № 01 (3373), 3 студзеня 2021 г.

З беларускай традыцыяй ад малога

Міра ЛУКША

Размова з Рыгорам Назаруком, лаўрэатам ІІ месца ў паэзіі ў XXIII выпуску «Дэбюту»

Міра Лукша: — Рыгор, скажы, скуль Ты ўзяўся?

Рыгор Назарук: — Мой бацька паходзіць з Градочна каля Кленік, а родная мама таксама з тых бакоў, бо яе мама, мая бабуля, адтуль была. Пазнаёміліся яны на канікулах. Пасля ўзялі шлюб. Мая мама памерла, калі мне было два гады. Тата ажаніўся другі раз, з мамай Надзяй. Вельмі яе кахаю, яна як родная мая мама, яна мяне выхавала. Мама Надзя паходзіць з Мікуліч каля Рагачоў, у Мілейчыцкай гміне. Там яна цяпер жыве, у бацькоўскай хатцы, адрамантавала яе і вельмі хваліць жыццё тамака; мой тата ўжо не жыве 17 гадоў. Традыцыю вёскі і нашай беларускай культуры, і розных гаворак я атрымаў ад малога. Хаця па-рознаму было. Паеду да бабулі ў Мікулічы, а там гаварылі інакш, паеду ў Кнаразы, Градочна — там таксама жылі бабуліны сёстры, дзе я часта праводзіў канікулы, і ў дзядзькі ў Снежках, у сястры маёй мамы Надзі, дзе я памагаў пры жніве і пазнаваў мову... А дома размаўлялі ўжо па-польску, гаворкі бацькоў былі іншыя; але калі заязджалі ў вёску, дык гаварылі па-свойму. Я нарадзіўся ў Граеве, мой бацька служыў там у войску. Туды перасялілася мая бабуля. Бацька служыў у Асоўцу ў арміі, там і сталі жыць пасля шлюбу. Калі мая мама памерла, тата вярнуўся на Беласточчыну — была яму бліжэйшая гэта зямля. Так я і рос. Вучыўся ўжо ў Беластоку ў пачатковай школе, марыў пра вучобу ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF