Ніва № 52 (3372), 27 снежня 2020 г.

Музей між Усходам і Захадам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Наша «Усходняя сцяна» стала свайго роду сімвалам абязлюдзення, дзе ў значна апусцелых вёсках асталіся адно пажылыя людзі; людзі, якім не ўдалося вырвацца ў «шырокі свет». А тыя, што вырваліся, рваліся далей цераз розныя гарады, а ў іх ліку цераз сталічную Варшаву. Найбольш, хіба, аднак, цераз Беласток...

Згадваючы гэтыя два гарады, варта зазірнуць і ў камунікацыю паміж імі, бо ж яна была свайго роду «пупавінай», звязваючай нашых «варшавякаў» з іх малой айчынай. І мне шмат прыходзілася карыстацца гэтай камунікацыяй, спярша па чыгуначных рэйках, а пасля і па асфальце.

Цяпер асфальтавай дарогай паміж названымі гарадамі з’яўляецца экспрэсоўка S8, якая вядзе з нашых старон у бок чэшскай Прагі; афіцыйна з Беластока ў Клодзка. Калі вадзіцелю аўтамабіля ўдасца па гэтай магістралі добра завароніцца, засяроджваючыся на аўтамабільных манёўрах, то ён можа праехаць цераз Варшаву нават не заўважаючы яе, бо экспрэсоўка прабіваецца асаблівым жолабам цераз сталіцу, з якога тае сталіцы амаль не відаць.

Магістраль S8 цераз Варшаву сталі здаваць у карыстанне дзесяць гадоў таму. А раней ваяжор з Беластока ўязджаў у сам разгар сталіцы, побач чыгуначнага Віленскага вакзала, праваслаўнага сабора і заапарка на Шлёнска-Дамброўскі мост на Вісле, а далей тунэлем трасы W-Z на плошчу... Памяняліся ў міжчасе назвы вуліц і плошчаў, а ў больш глыбокай гістарычнай перспектыве і сам выгляд гэтага ўезду з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF