Ніва № 52 (3372), 27 снежня 2020 г.

Лісты Георгія Валкавыцкага да Мацея Канапацкага

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

(з архіва М. Канапацкага, перададзеныя Славамірам Багдановічам летам 2014 г. Лене Глагоўскай)

І. (пісаны ўручную)

19 — ІІ — 65

Дарагі тав. Канапацкі!

Сардэчна дзякую за Вашу кніжку1. Вельмі прыемны сюрпрыз! А мо’ зрабілі б аб ёй інфармацыю? Падумайце. Чаму нічога не пішаце? Тут ходзяць пра Вас розныя чуткі. У сувязі з гэтым я і напісаў Вам ліст з прапановай вярнуцца ў рэдакцыю2. Магчыма, Вы дрэнна мяне зразумелі, калі не далі ніякага адказу. А мо’ былі іншыя прычыны? У кожным выпадку, я кіраваўся самымі сяброўскімі інтэнцыямі і, зразумела, кадравымі патрэбамі рэдакцыі. Нягледзячы на тое, як складваліся адносіны тых ці іншых да Вас у час Вашай працы ў рэдакцыі, і якое ўражанне вынеслі Вы з гэтага, я ацэньваю Вашу працу высока і хацелася б, каб яна не спынялася (калі нельга па штату, дык карэспандэнцыйна). Ці Вы маеце іншыя планы? Напішыце.

Усяго найлепшага

Валкавыцкі

ІІ. (пісаны ўручную)

Беласток 8 — ІІІ — 65

Дарагі тав. Канапацкі!

Дасылаю Вам характарыстыку3. З Юзвюком4 яшчэ не гаварыў, але, пры першай нагодзе, абавязкова перадам Вашу просьбу. Карповічу5 выслаў толькі 6 нумароў. На жаль, больш не знайшоў. Толькі засталося ў рэдакцыі. На «Рух» спадзявацца — безнадзейная справа. Вядома, якая гэта арганізацыя. Нездарма пішацца ў чужамоўі. Карповіч прапанаваў нам аповесць. З жалем вымушаны былі адказаць адмоўна: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF