Ніва № 52 (3372), 27 снежня 2020 г.

У Орлі пасля вывазкі жыдоў

Міхал МІНЦЭВІЧ

Адразу пасля вывазкі арлянскіх жыдоў пакінутага ў гета дабытку пільнавалі шуцманы з Орлі і навакольных вёсак. І здаралася, што некаторыя з іх надта рупліва, за абы-што дубасілі мяшэчнікаў, нават дзяцей. Аднак, нягледзячы на гэта, бяда прымушала людзей да рызыкі і часам удавалася нешта адшчыкнуць.

Неўзабаве ўсе лепшыя рэчы з гета былі сабраны ў будынак сінагогі, якога таксама пільнавалі немцы і шуцманы. Аднак і там многія людзі рызыкавалі і тайком стараліся нешта сабе ўкрасці.

Пасля немцы сарганізавалі кірмаш і прадавалі жыдоўскія рэчы. Усе гэтыя здарэнні добра захаваліся ў памяці іх сведак і ўдзельнікаў, якіх штрафавалі. Запісаныя мною некаторыя фрагменты ўспамінаў арлянскіх старажылаў хачу прадставіць чытачам. Знойдуцца яны таксама ў маёй кніжцы «Księga pamięci chrześcijan o Żydach Orli».

Успамін Яўгеніі ПАСЕЧНІК з роду Амельяновіч з Орлі (19322017), запісаны ў 2009 годзе:

— У час вайны намнога горшымі ад немцаў былі некаторыя нашы мясцовыя сволачы! Я да сёння помню, як мяне, малое дзіця, моцна пабіў Міфодзі — адзін з мясцовых шуцманаў. Здарылася гэта на тэрыторыі гета, ужо пасля таго, як вывезлі адтуль мясцовых жыдоў. Некаторыя людзі бегалі ў гета і разбіралі тое, што там яшчэ асталося. І я таксама пацікавілася, што там. Пабачыла на зямлі парваныя і раскіданыя каралікі — назбірала іх цэлую кішэню. Акурат заўважыў гэта той шуцман. Я прасіла яго, каб дазволіў забраць тыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF