Ніва № 52 (3372), 27 снежня 2020 г.

Ваенныя гісторыі землякоў (ч. 22)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Грыша Лемеш сам заявіўся ў бельскі Arbeitsamt. Гэта не пры саветах, дзе твой найменшы рух мінулага, палітычную нейкую маленькую памылку, а нават пісьмо з за мяжы пільна сачылі органы НКВД і саранча даносчыкаў, і ты ўжо вечны вораг саветаў і табе месца вольнага няма за жалезнай заслонай. Я не хвалю гітлераўцаў, барані Божа, але дыктатура Сталіна да свайго народа была намнога горшай, як дыктатура Гітлера да свайго народа — немцаў. Бо ён сапраўды хацеў зрабіць рай на зямлі для германскай расы і мала бракавала, і пагубіла яго і яго Рэйх зняважлівасць, пагарда, надчалавецтва сваё над рускім народам і ўсімі славянамі. А Сталін і так ужо здолеў у сваёй краіне — СССР — стварыць сапраўднае пекла.

Вярнуся да Рыгора Лемеша, які паехаў у Рэйх на работы. Быў хіба на работах недзе на захадзе Германіі, але спачатку быў і Прусіі, а пасля паехаў у іншае месца і адтуль пры канцы 1943 года наш герой уцёк у французскі партызанскі рух супраціўлення, і там дзейнічаў. Меў ён там верную сяброўку па ружжу, яшчэ маладую яўрэйку, якая мела сякі-такі капітал, як гэта бывае ў яўрэяў, і яна добра валодала рускай мовай. Аднойчы гэты атрад супраціўлення меў сутычку з нямецкім атрадам карнікаў у горах Францыі і тыя ўжо наступалі на партызан. І за скалой дзядзька Грыша ўзяў на прыцэл у сваёй вінтоўцы аднаго маладога прыгожага бландзіна немца і хацеў ужо стрэліць у яго і напэўна забіў бы яго, аднак нешта яго адштурхнула ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF