Ніва № 52 (3372), 27 снежня 2020 г.

Дабрэйшай душы чалавек

Ганна КАНДРАЦЮК

— Адыход Надзеі Панасюк мусіць найбольш нечаканы для мяне ў гэтым годзе, — кажа прафесар Лена Глагоўская. — Не хочацца верыць, што Надзеі Панасюк няма ўжо ў жывых, што ўжо не атрымаю ад яе калядных і навагодніх пажаданняў, што не пачую яе голасу ў тэлефоннай трубцы, што не забягу да яе ў маленькую, утульную кватэру на вуліцу Дэмбэга ў Варшаве.

Сапраўды, не хочацца верыць. Усё адбылося так нечакана, сумна, да таго ў змрочнай атмасферы пандэміі. Па заўчасную смерць доктар Надзеі Панасюк, якая памерла на 67 годзе жыцця, першы напісаў Дзмітры Гурневіч, на сваім фейсбуку, які развітаўся словамі: «Дабрэйшай душы чалавек». Тры словы і ўсё сказана. Надзея Панасюк, якая ўсё жыццё працавала на Кафедры беларускай філалогіі ў Варшаве, як ніхто запрацавала на добрую памяць. Літаратуравед і перакладчык, аўтарка каля сарака публікацыі, у тым ліку падручнікаў, беларускага слоўніка для бізнесоўцаў і навуковых артыкулаў на беларускай і польскай мовах памерла 15 снежня ў ізаляторыі ў Варшаве.

— Надзея вельмі добра разумела нас, моладзь з падляшскіх вёсак, якая апынулася ў сталіцы ў нялёгкія васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя. На занятках была патрабавальнай маладой выкладчыцай, а пасля заняткаў нашай старэйшай сяброўкай. Цяжка мне думаць пра яе як пра асобу, якой няма сярод нас, — успамінае Валянціна Бабулевіч. Настаўніца беларускай мовы ў бельскай «тройцы». — Калі я даведалася аб яе нечаканай смерці, адразу мне стала перад вачыма адна з нашых апошніх сустрэч, вясной, пяць гадоў таму. Як жа сардэчна яна прыняла мяне ў сваёй варшаўскай кватэры, поўнай беларускіх кніжак, а смак тушанай гусяціны з яблыкамі, ходзіць за мной па сёння. Вельмі добра мне працавалася з Ёй у камітэце алімпіяды па беларускай мове, — дадае Валянціна Бабулевіч. — Яна заўсёды спрыяла маладым людзям. Памятаю, як яна цешылася, калі я запрасіла яе на спектакль пра Яраслава Кастыцэвіча, які прадстаўлялі гімназісты нашай школы ў Варшаве.(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF