Ніва № 52 (3372), 27 снежня 2020 г.

Наша незабыўная сустрэча

Павел ГРАЙКО

Віктар Швед, даруючы мне 3 снежня 1968 года ў Падставовай школе ў Пашкоўшчыне свой першы, выдадзены толькі год раней, зборнік вершаў „Жыццёвыя сцежкі” напісаў: „Дарагому сваяку Паўлу Грайко ад шчырага сэрца прыношу свае вершы ў дзень нашай незабыўнай сустрэчы. В. Швед. Пашкоўшчына, 3.XII.1968 г.”

Ад таго снежаньскага дня мінула звыш пяцідзесяці гадоў. Няма ў жывых майго бацькі Андрэя, з якім Віктар Швед вучыўся за саветаў у арлянскай дзесяцігодцы. Няма таксама і Віктара, ягонага дваюраднага брата.

Таксама як вершы свайго бацькі я беражліва захоўваю „Жыццёвыя сцежкі” і ўсе кніжкі аўтара, якія з’явіліся ў друку пазней. А цяпер, калі прыглядаюся прысвячэнню, заўважаю, што знаходзіцца яно на чацвёртай старонцы, а побач на пятай ёсць малюнак, які адкрывае першы раздзел кнігі вялікім надпісам „Бацькоўскі парог”.

І гэты бацькоўскі парог цягне мяне ў дзяцінства і юнацтва да роднага дому на хутары побач вёскі Пашкоўшчына. З гэтага хутара я штодзённа на працягу васьмі гадоў вымяраў сваімі нагамі паўтара кіламетра ў Пачатковую школу ў Пашкоўшчыне незалежна ад сезона і надвор’я. Па гэтай прычыне я не адчуваў сябе крыўдна, што жыву на хутары далёка ад школы. Далёка ад школы жылі таксама вучні з суседніх вёсак: Градалёў, Кошак, Тапчыкалаў і Пашкоўшчыны. Усё таму, што ў трыццатыя гады мінулага стагоддзя школа была пабудавана ў такім месцы, каб маглі ў ёй вучыцца дзеці з чатырох вёсак. Усе яны вярталіся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF