Ніва № 52 (3372), 27 снежня 2020 г.

Ля вытокаў Бобры (ч. 5). Чамусьці не помню як плыве Нёман

Уршуля ШУБЗДА

Горад стаў вёскай, у яўрэйскіх хатах пасяліліся новыя людзі, любоў хутка прайшла, але адно не зменіцца — мяжа. Прынамсі так лічыць спадарыня Яня з Новага Двара. Нічога, што ў Гародні рабілі запісы зямлі і прадавалі масла. Пяць кіламетраў ад яе хаты, праз памежны пераход у Хварасцянах дабіралася ў Гародню, да роднай хаты свайго мужа. Той хутка ўцёк далей, на захад. А мяжа з усходам пачала для Яні станавіцца штораз больш стабільнай і непарушнай.

Гісторыя Новага Двара сягае ХV стагоддзя. Надбаброўская мясцовасць узнікла дзякуючы вялікай княгіні Боне Сфорцы. Стэфан Баторый надаў Новаму Двару магдэбургскае права, а паводле сведчання Аляксандра Скарабагатага кароль Ян Сабескі застаўся тут нанач з 27 па 28 лютага 1692 года. Новы Двор гэта сёння не горад з сядзібай раённага суда, а вёска пры самой мяжы з Беларуссю. Быў ён у складзе Расійскай імперыі, часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, а згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Такі ход падзей не зафіксаваўся ў назвах вуліц. Новы Двор, як адна з нямногіх мясцовасцей, ніколі не меў вуліц у гонар герояў адной ці іншай гістарычнай праўды. Гарадзенская — ішла на Гародню, Сідранская — у бок Сідры, Дуброўская, Касцёльная, Бобранская. Сёння мала хто тут заглядае, а старадаўні ганёндзка-гродзенскі шлях, якім падарожнічалі калісьці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF