Ніва № 52 (3372), 27 снежня 2020 г.

Сумныя польскія гадавіны

Яўген ВАПА

На мінулым тыдні ў медыйнай прасторы ў Польшчы дамінавалі ўспаміны пра дзве гістарычныя падзеі — пяцідзясятую гадавіну крывавых рабочых пратэстаў у снежні 1970 года на Узбярэжжы і трыццаць дзявятая гадавіна ўвядзення ваеннага становішча 13 снежня 1981 года. Паміж абедзвюма падзеямі толькі адзінаццаць гадоў розніцы, але колькі спраў грамадска-палітычнага кшталту перамалолі ў такім прамежкавым часе польскія жорны гісторыі. Рабочыя пратэсты ў снежні 1970 года былі выкліканы павышэннем цэн на харчовыя прадукты. Такое рашэнне прыняў палітычны тандэм — першы сакратар камуністычнай партыі Уладзіслаў Гамулка і прэм’ер-міністр Юзэф Цыранкевіч. Пратэст рабочых, задушаны войскам і міліцыяй, прынёс смяротныя ахвяры і адмену павышэння коштаў на прадукты. Наступіла таксама змена кіраўніцтва партыі і ўрада, пачыналася дэкада Эдварда Герэка і Пятра Ярашэвіча, змеценых дзесяць гадоў пазней чарговай хваляй пратэстаў, звязаных з нараджэннем Салідарнасці (у гэтым годзе адзначалася яе саракагоддзе).

Карнавал Салідарнасці завяршыўся 13 снежня 1981 года ўвядзеннем ваеннага становішча генералам Войцехам Ярузельскім, які ў сваіх руках трымаў тады поўню дыктатарскай улады. Адным словам, атрымаўся класічны вайсковы пераварот сілавікоў. Усе дзяржаўна-адміністрацыйныя органы былі толькі фігурантамі ва ўнутранай і вонкавай палітыцы генерала. Таксама грамадскія ўтварэнні часу ваеннага становішча кшталту Патрыятычнага руху нацыянальнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF