Ніва № 52 (3372), 27 снежня 2020 г.

Ці нават больш

Міраслаў ГРЫКА

Мне не падабаецца, што цяперашняя ўлада робіць у Польшчы. Да гэтага часу я не ўзбураўся гэтым, але не больш, чым бурбалка CО2 у шклянцы газаванай вады. Вядома, што на стыку паміж вадой і паветрам бурбалка распырскваецца і гэта ўсё, што застаецца пасля ўзбуджэння. Нічога. Толькі падзея, якая не зафіксавана і якая непазбежна рассейваецца ў памяці. Не напісаны ліст. Затым мяне ахапіла перакананасць, што калі пасля майго ўзбурэння не застанецца нічога, ні следу, ні знаку, ні слова, нехта іншы ўпярэсціць мой чысты аркуш уласным запісам, сюжэтам, гісторыяй. А каб ты гэтага не дачакаўся! Я не дазволю яго замяніць якойсьці надзьмутай каліграфіяй заядлага патрыёта, альбо выклятага героя, альбо іншага Конрада Валенрода, Яцка Сапліцы альбо якой-небудзь іншай неадназначнай нацыянальнай іконы. Я не згодны з тым, што мая асабістая гісторыя мае быць прысвоена цяперашнімі ўладамі, альбо яна павінна ўпісаць мяне ў свой нацыянальны паноптыкум: плебейскага нацыяналізму, напышлівасці засцянковых галышоў, хітрасці цёмнагараджан, крывадушнасці парафіяльнай рэлігійнасці. Я на гэта не згодны; я не згодны на маніпуляванне гісторыяй паводле ідэалагічных і палітычных інтарэсаў цяперашняй улады. Мне надакучыла быць бурбалкай! На шчасце я не адзіны, хто прыйшоў да такой высновы. І, нягледзячы на тое, што мяне расчаравала не толькі дэмакратыя, асабліва ў яе неаліберальным варыянце, я ўсё яшчэ ўскладаю на яе вялікія надзеі. На шчасце, нас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF