Ніва № 52 (3372), 27 снежня 2020 г.

Фініш без пераможцаў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ну вось, шаноўныя сябры, і дажылі, ці дажыліся, мы амаль да канца надзвычай цяжкага і звышвыпрабавальнага 2020 года. Дажылі, на жаль, не ўсе і спіс страт для Беларусі ў адыходным годзе вельмі значны. Ковід-19, іншыя цяжкія хваробы, рэпрэсіі і псіхалагічны прэс зрабілі сваю чорную справу. Але як бы там не было, найперш шчыра хачу павіншаваць хрысціян усіх абрадаў з Раством і Новым годам, а прадстаўнікоў іншых канфесій і ўсіх людзей добрай волі проста з надыходным Новым годам. Ёсць яшчэ такі калькаваны з рускай, а хутчэй савецкай, мовы выраз „з наступаючым Новым годам!”, які асабіста мне зусім не даспадобы. Ужо столькі на нас у нашай гісторыі наступалі з усіх бакоў, столькі па нас тапталіся, што слоўца гэтае асабліва рэжа слых і непрыемнае. Таму менавіта з надыходным Новым годам і новымі спадзевамі.

Год гэты сусветныя дзяржавы завяршаюць па-рознаму. Беларусь у гэтым плане як ЗША — там пакуль фактычна два прэзідэнты — стары Дональд Трамп і новы, але яшчэ старэйшы па ўзросце, Джо Байдэн. І ў Беларусі два — першы, нязменны і „вечны”, імя якога і называць не хочацца, а таксама маладая „народны прэзідэнт” у выгнанні — Святлана Ціханоўская. Зрэшты, калі палічыць прэзідэнта БНР шаноўную Івонку Сурвілу, то мы нават амерыканцаў апярэджваем — маем ажно трох прэзідэнтаў. Хто каму больш адпавядае і бліжэй светаглядна.

2020 год у Беларусі падкаціў да фінішу і завяршаецца без пераможцаў. Цяперашняя ўлада наўрад ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF