Ніва № 52 (3372), 27 снежня 2020 г.

Падзяліцца вопытам і ведамі

Аляксей МАРОЗ

Размова са шматгадовым настаўнікам беларускай мовы ў Гайнаўскім белліцэі Янам Карчэўскім, які з 1 верасня гэтага года стаў метадыстам па навучанні беларускай мове.

— З 1987 года Вы сталі працаваць настаўнікам беларускай мовы. Першапачаткова ў Чыжах, а з 1996 года — у Гайнаўскім белліцэі і белгімназіі. Як было з прапановай стаць метадыстам па навучанні беларускай мове?

— Калі было вядома, што ў метадыста па навучанні беларускай мове Іаланты Грыгарук канчаецца працоўная дамова з Цэнтрам адукацыі настаўнікаў у Беластоку, ад яе і іншых асоб з нашага асяроддзя паплылі прапановы, каб я стаў метадыстам. Я згадзіўся, маючы на ўвазе, што магу больш папрацаваць у карысць беларускай адукацыі і падзяліцца з іншымі настаўнікамі сваім вопытам і ведамі, якія здабыў на працягу шматгадовай педагагічнай работы. Сваю новую працу распачаў я па сумяшчальніцтве з 1 верасня гэтага года, але надалей для мяне найважнейшай застаецца непасрэдная педагагічная праца з вучнямі на ўроках беларускай мовы.

— Вы зараз таксама працаўнік Цэнтра адукацыі настаўнікаў у Беластоку, але сустрэчы і дзяжурствы арганізуеце ў галоўным у Гайнаўцы.

— Мае сустрэчы з настаўнікамі беларускай мовы з верасня адбываліся ў Гайнаўскім белліцэі, дзе мая асноўная праца. Тут я дзяжурыў, а нашы настаўнікі маглі прыйсці да мяне на размову. Першая сустрэча была азагалоўлена «Варштат працы настаўніка беларускай мовы» і мы размаўлялі пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF