Ніва № 51 (3371), 20 снежня 2020 г.

Жменька роднай зямлі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Недзе ў палове 1970х гадоў ехаў я з «шырокага свету» ў родную хату на Каляды. Акурат дабіраўся на аўтобусе, што з Ломжы ў Бельск. Надвор’е было паганае, неба зацягнутае цяжкімі хмарамі, а ўсёабдымная ноч наводзіла мой малаперспектыўны ў тыя гады настрой у цяжкую прыгнечанасць. Але вось: падкаціўся аўтобус пад Бельск, у Ягуштова, а там у хатах разнаколернае яркае святло ёлачных лямпачак. Мне ад радасці аж дух заняло; ад радасці сваіх мясцін, ад адчування свайго ўязджаючы з недалёкай жа чужыны.

Народная пагаворка вяшчае, што найдаражэйшы той куточак, дзе завязвалі пупочак. Вось жа ў нашых школах, прынамсі ў той час, калі я там засвойваў веды, адным з галоўных аб’ектаў навучання была славутая інвакацыя да Міцкевічавага «Пана Тадэвуша» — як прыклад тугі па радзіме:

Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!..

Што варта ты, ацэніць той належным чынам,

Хто цябе ўтраціў. Вось красу тваю жывую

Зноў бачу і апісваю, бо скрозь сумую.

Гэта пераклад з польскай мовы аўтарства Пятра Бітэля. І гэты пераклад таксама паўстаў у выніку тугі па родным. Вось так пра абставіны перакладу пісаў Язэп Янушкевіч:

«Задума напісаць „шляхецкую быліцу” ў Адама Міцкевіча ўзнікла восенню 1831 года, калі адчайны пілігрым з Італіі дапаў на Пазнаншчыну, дзе яго напаткала пякучая вестка пра разгром Лістападаўскага паўстання. Роспач ад няўдачы (паэт спяшаўся прыняць удзел у барацьбе з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF