Ніва № 51 (3371), 20 снежня 2020 г.

Арлянскія жыды абраблялі зямлю

Міхал МІНЦЭВІЧ

Адкрыццё нечага невядомага радуе гісторыка. Аналізуючы сабраныя мною гістарычныя матэрыялы пра Орлю і яе жыдоўскіх жыхароў і канфрантуючы некаторыя тэмы з архіўнымі дакументамі, даходзім да неаспрэчнай гістарычнай праўды. Праўда з’яўляецца асновай чарговай часткі маёй кніжкі «Орля. Сапраўдныя гісторыі». Удаецца абвергнуць несапраўдныя міфы ды выдумкі аўтараў некаторых кніжак. Дапамагаюць архіўныя дакументы, аднак не ўсе такія дакументы захаваліся, пра многія не ведаем, а да захаваных часта доступ ускладнены нядобразычлівасцю ці бюракратыяй, ды нават немагчымы. Прадстаўленне падзей, у якіх удзельнічалі жывучыя нядаўна іх сведкі, патрабуе адвагі і сумленнасці ды цярплівасці і самаахвярнасці. У цяперашнім свеце можна сустрэць, хаця рэдка, выдатных людзей, добразычлівых і незайздросных гісторыкаў; ад гэтага карысць усім.

Адзін з абсурдных міфаў утрымлівае, што арлянскія жыды — апрача дзвюх сем’яў: Вельвеля і Шэпа — не займаліся земляробствам. Другі, што жыды лічылі працу земляроба зневажальнай. Бралася гэта з пераканання, што ўсе жыды займаліся галоўным чынам гандлем ці рамяством.

На аснове запісаных мною ўспамінаў арлянскіх старажылаў вядома, што ў Орлі толькі Вельвель і Шэпа мелі вялікія абшары ўласнага поля, а Вельвель пастаянна дакупляў і намаўляў да гэтага і хрысціян.

Сям’я Вайштынаў, апрача сваёй кафлярні, мела таксама зямельнае ўладанне, якое пастаянна або часова абраблялі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF