Ніва № 51 (3371), 20 снежня 2020 г.

Нямецкія парадкі (ч. 21)

Мікалай ПАНФІЛЮК

У зале тафіляне занялі першыя месцы блізка нямецкага агранома, які кулямёт паставіў на стале побач сябе. Яны лічылі сябе намнога лепшымі гаспадарамі ад дубічлян, бо і іх вёска не згарэла і зямля намнога лепшая ад нашай. Ну, а нашы мужыкі на гэтым сходзе дзесьці там ззаду каля дзвярэй стаўкліся гуртком і слухалі парады новай улады. І ён казаў сваю навуку і то на добрай польскай мове. Са слоў: «Дык гэта не мы, немцы, вас знішчаем, а толькі вы самі сябе знішчаеце; бо мы з сабою сваіх сабак не прывезлі, а вы, на жаль, іх маеце багата» даў ён ясна да зразумення, што гэта даносчыкі з’яўляюцца гэтымі сабакамі. На шчасце ў нас у той час гэтай заразы амаль не было.

Далей давай гаварыць, што слаба нашы сяляне спраўляюцца са сваімі кантынгентамі, то ёсць пастаўкамі збожжа, жывіны, малака для новай акупацыйнай улады і спытаў аднаго тафілаўскага жыхара з першага рада: «Колькі ты аддаў для немцаў сваіх абавязковых прадуктаў?» Той штосьці сказаў, на колькі ён «узбагаціў» немцаў. І тут пачалося. Нямецкі аграном крыкнуў: «То ты яшчэ жывеш?» і давай валіць проста з мосту для ўсіх. «Ведайце аднак, што вы ўсе тут прысутны і не толькі вы, а цэлы славянскі род, немцам вы цалкам непатрэбныя, а толькі зямля на якой вы пражываеце — гэта толькі нам патрэбна і нам хопіць толькі дзесяць гаспадынаў (відаць, гэтае старапольскае слова), і то вельмі добрых у вёсцы, а рэшта за стадолу і бэнц». І крыкнуў: «Лічу да трох і каб вашага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF