Ніва № 51 (3371), 20 снежня 2020 г.

Радзімы малой не бывае...(ч.2) Фёдар і Андрэй

Тамара ЛАЎРАНЧУК

Братоў майго дзеда Антона (па мацярынскай лініі) напаткаў трагічны лёс. Нарадзіўшыся ў Вычулках, у Заходняй Беларусі, якая на той час была пад уладай Польшчы, яны, наслухаўшыся бывалых людзей, марылі перабрацца ва Усходнюю частку Беларусі. Хлопцы марылі аб шчаслівай долі і раскошы, якая павінна была ахінуць іх сваім цёплым крылом на новым месцы.

Незаўважанымі перабраўшыся праз мяжу, якая падзяляла Беларусь на дзве часткі, яны адразу ж адчулі на сабе, што іх тут ніхто не чакае. Больш таго, уладкавацца на работу было немагчыма — да „западников” ставіліся з падазронасцю і недаверам.

Рушылі далей, пакуль не апынуліся ў Самары. Горад адразу прыняў іх у свае абдымкі. Знялі кватэру, атрымалі працу і, перапоўненыя радасцю, строілі планы на будучыню. Фёдар неўзабаве ажаніўся са Станіславаю, а Андрэй, паколькі быў кульгавы ад маленства (вынік дзіцячага свавольства), на дзяўчат не заглядваўся.

Ішоў 1935 год... Аднойчы ўначы іх разбудзіў настойлівы грукат у дзверы. У пакой увайшлі людзі ў цывільным і загадалі апранацца і ісці з імі. На пытанні „куды?” і „навошта?” атрымалі адказ: „там узнаете”. Назаўтра быў суд. Суддзяў было трое. „Тройка” вынесла вердыкт: 10 гадоў у Сібіры на лесапавале за „шпіянаж”. „Западники” — значыць шпіёны.

Успрынялі гэтую вестку, як дадзенасць, — пакорліва і спакойна.

Пацяклі шэрыя будні на Далёкім Усходзе. Маньчжурыя няветліва сустрэла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF