Ніва № 51 (3371), 20 снежня 2020 г.

Ноч музеяў у Гайнаўскім белмузеі

Аляксей МАРОЗ

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы апошнімі гадамі прымаў удзел у агульнаеўрапейскім мерапрыемстве «Ноч музеяў». Штогод у адну ноч жыхары Гайнаўшчыны, турысты і астатнія наведвальнікі заходзілі ў Гайнаўскі белмузей і бясплатна глядзелі выставы. Па прычыне эпідэміі каранавіруса з вясны гэтага года спынена была дзейнасць асяродкаў культуры і музеяў і мерапрыемства было перанесена ў белмузеі на восень. «Ноч музеяў» была наладжана 30 кастрычніка. Вечарам гэтага дня дырэктар Тамаш Ціханюк і музейны гісторык мастацтва Агнешка Ціханюк паказалі наведвальнікам выставы. Абвялі іх таксама па разбудаваных і пераробленых на сучасны лад пастаянных этнаграфічных выставах музея, паказваючы экспанаты, якімі карысталіся нашы продкі ў мінулым. Двух членаў калектыву «Максім» з Гайнаўкі займальна прэзентавалі на акардэонах музыку да папулярных песень.

— Раней музейныя выставы мы паказвалі ўдзельнікам навагодняга балю паводле юліянскага календара, але баляў ужо не арганізуем. Ад некалькіх гадоў мы прымаем удзел у агульнаеўрапейскім мерапрыемстве «Ноч музеяў». Штогод у маі ў адзін вечар і ноч усе ахвотныя маглі бясплатна паглядзець нашы выставы. Мы арганізавалі дадатковыя атракцыёны, напрыклад, можна было паслухаць музыку перыяду Вялікага Княства Літоўскага. У іншым годзе ў час «Ночы музеяў» з беларускімі песнямі займальна запрэзентаваўся гайнаўскі калектыў «Давід Шымчук Бэнд». Прэзентавалі мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF