Ніва № 51 (3371), 20 снежня 2020 г.

ХХІІІ «Дэбют» — інтымныя родныя словы ў час заразы

Міра ЛУКША

Чарговы выпуск Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы «Дэбют» абвешчаны быў яшчэ з вясны ў «Ніве» — агітатарцы конкурсу разам з Беларускім саюзам у Польшчы. На працягу конкурсу (пачаўся ў 1996 годзе) прыняло ў ім удзел тысяча аматараў роднага слова. З-за пандэміі каранавіруса, які спыніў не толькі літаратурны рух ва ўсім свеце, засакрэчаныя тэксты аўтараў чакалі ў рэдакцыі «Нівы» да паловы лістапада. На падвядзенне конкурсу не маглі як штогод з’ехацца ўсе ўдзельнікі ў палове снежня ў Беласток на ўрачыстае спатканне-ўручэнне ўзнагарод і дыпломаў — а на такі гала-канцэрт з’язджаліся маладыя і старэйшыя ўдзельнікі з бацькамі, настаўнікамі і сябрамі, дзецьмі ці ўнукамі, мужамі ці жонкамі, а нават суседзямі, якія, бывала, праз год прымалі ўдзел у конкурсе як дэбютанты. Часам прыязджаў цэлы фан-клуб удзельніка, як у мінулым годзе паэта родам з Гарадка, які творча працаваў увесь год, пісаўшы, маляваўшы і падтрымліваючы культуру.

У чарговым — дваццаць трэцім — выпуску «Дэбюту» прыняло ўдзел больш за сорак літаратараў-аматараў з усёй Польшчы, якія прыслалі ў «Ніву» 47 нізак твораў, найбольш паэтычных (прынамсі па тры вершы) і празатарскіх (да 20 старонак тэксту). Першая група — вучні пачатковых і сярэдніх школ прыслалі 18 канвертаў; тут было 5 дэбютантаў. Сярод удзельнікаў ІІ групы — дарослых — 29 асоб, было таксама 5 дэбютантаў. Журы, у якім былі тры вядомыя аўтары — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF