Ніва № 51 (3371), 20 снежня 2020 г.

Як пасябраваць з уладай?

Міраслаў ГРЫКА

Польшчы, як сапсаванаму гадзінніку, не „ходзіць” палітыка — „не ходзіць» у значэнні дыскурсу паміж уладай і грамадствам. Праўда, не з усім грамадствам, а з яго часткай, але гэтага дастаткова, калі б толькі некалькі колцаў спыняліся альбо не ў руху, каб механізм, званы IV — ці іншай Рэччу Паcпалітай зацяўся зусім. І ён зацяўся паміж дзвюма, груба кажучы, рацыямі — упартай, як метафарычны асёл крайне правай і кансерватыўнай, і адкрытай для разнастайнасці, ліберальнай і плюралістычнай. Калі б толькі гэтыя рацыі не аплёўвалі адна адну! А тут улада сваё — а грамадства (прынамсі значная яго частка) — сваё і па-свойму. Улада дубінкай і гумовай куляй, грамадства вулічнымі пратэстамі. Палохае факт, калі масавыя маршы гневу становяцца адзіным каналам сувязі з уладай. Так было ў часы камуны, калі яна „ўзвівалася і скавытала” пад ціскам грамадскіх змен, і тым не менш працяглы час аказвала ім супраціў. Быццам бы час спыніўся. Справа толькі ў цярплівасці і непазбежнасці перамен, каб пачуць гістарычны звон. Толькі каб тады ніхто па-дурному не пытаўся: каму ён б’е? Пад антыковіднай маскай, якой засланяюцца кіруючыя палітыкі, немагчыма ўбачыць, якія яны маюць міны, калі паліцыя дубінкамі разганяе вулічныя маршы, закліканыя рухам сацыяльнага супраціву пад назвай „Жаночы страйк”. Ці твары іх радыя, ці сумныя? Падставай для вулічных выступаў стала рашэнне трыбунала магістр Пшылэмбскай, якое фактычна адмяняла неадменнае права (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF