Ніва № 51 (3371), 20 снежня 2020 г.

Святочны падарунак

Віктар САЗОНАЎ

Беларуская ўлада зачыняе дзяржаўную граніцу для сваіх грамадзян. Цікавая навіна, праўда?! Але ж яе варта было чакаць напярэдадні свят. Улада, па ўжо даўняй традыцыі, падкінула свайму народу чарговы навагодне-калядны падарунак. Наш народ то ўжо звыкся з такімі сюрпрызамі. То рубель падаў на Новы год, то кошты падымаліся... Нічога нечаканага і незвычайнага. Але гэтым разам улады неяк рана абдорваць людзей сталі. Нават Новага года не дачакаліся.

Зараз звычайны беларус ужо не зможа вырвацца за межы сваёй любай радзімы. Яму наканавана любіць яе з сярэдзіны. І словы са знакамітай і папулярнай песні: „Каб любіць Беларусь нашу родную, трэба ў розных краях пабываць”, на дадзены момант страчваюць актуальнасць. У розных краях пабываць беларусу становіцца не так проста.

Так ужо некалі было, у часы СССР, дзе за мяжу можна было патрапіць толькі на танку. Ну то нічога, разваліўся той СССР на кавалкі, у тым ліку і па гэтай прычыне. Людзі хацелі паглядзець іншыя краі не толькі праз прыцэл аўтамата Калашнікава. Таму можна з чыстым сумленнем лічыць, што забарона пакідаць Савецкі Саюз паспрыяла падзенню аўтарытэту тагачаснай улады. І няма аніякіх падстаў думаць, што гэтым разам, у Беларусі, будзе па-іншаму.

Вакол гэтай тэмы зараз багата разваг і меркаванняў. Адны кажуць, што ўлады такім чынам хочуць пазбавіцца ад вялікай колькасці апазіцыйна настроеных грамадзян, таму далі ім усё ж дзесяць сутак, каб тыя паспелі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF