Ніва № 51 (3371), 20 снежня 2020 г.

Адышоў легендарны Мацей Канапацкі (1926-2020)

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

«Вызначаны ёсць канец жыцця, ніхто яго не здолее ні прадоўжыць, ні скараціць на хвіліну» (Каран, сура Эль-Араф, верш 32).

3 снежня не стала Мацея Канапацкага — «ніўскага следапыта», як назваў яго некалі Георгій Валкавыцкі. Памёр у Сопаце ў доме для састарэлых на 95 годзе жыцця. Прабыў там так доўга, што губляецца ў памяці час. Аказваецца з сакавіка 2014 года. Яшчэ ў 2011 годзе свае 85-я ўгодкі Мацей святкаваў у роднай Вільні ў кампаніі тамтэйшых беларусаў! А 90-я ўгодкі — 29 студзеня 2016 года — ужо мы святкавалі ў доме для састарэлых. З той пары штогод з’яўляліся ў дзень яго народзінаў з торцікам і літоўскім хлебным квасам. У гэтым годзе было нам вельмі сумна — Мацей перастаў гаварыць, хаця торцік з ахвотай з’еў і папіў яго літоўскім хлебным квасам. Бачылі мы, як цешыўся нашай памяццю аб ім. Аказалася, што ў гэты дзень былі мы адзінымі гасцямі — я, Анна Мекіна і Міхась Куптэль з прывітаннямі ад нашай «Хаткі». Нават супрацоўнікі дома апекі не ведалі, што ў Мацея дзень народзінаў. Параспавядаўшы, што чуваць у свеце і ў нас, нават не падумалі, што бачымся з Мацеем апошні раз. Хутка паявіўся каранавірус і нельга было яго наведваць. А так заходзілі мы час ад часу, асабліва наш Алесь Юзэфовіч, які прывозіў яму ўсякія ласункі з хатняга агародчыка.

Інсульт, які сем гадоў таму назад спасціг энергічнага Мацея, прыкаваў яго да ложка спярша на рэабілітацыйным аддзяленні Ваяводскага шпіталя ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF