Ніва № 50 (3370), 13 снежня 2020 г.

«Па Прыпяці па Нобель. Рэпартаж з краіны балот і бурштыну» Ганны Кандрацюк па-польску

Яўген ВАПА

Апошнія лістападаўскія дні. Бяссонечная змрочнасць і штодзённая знясіленасць здаецца адбірае ахвоту не толькі на руцінныя дзеянні, але і на выконванне тых заняткаў, якія прыносяць задавальненне ў духоўнай і сакральнай сферы. Перш-наперш маю на думцы смакаваць таемнае, пісанае слова.

І вось на фоне ўсіх нашых цяперашніх жыццёва-дэпрэсіўных настрояў на выдавецкім рынку ў Польшчы з’явілася кніжка з такім зарадам сардэчнай чалавечнасці і гуманнай насычанасці, ад якой кожны з нас атрымлівае такі дыяпазон пазітыўных эмоцый, што ў змозе не толькі ўсміхацца, але надалей верыць у існаванне натуральнай прыгажосці і дабрыні. Не буду далей трымаць нашых чытачоў у няведанні пра якую тут кніжку ідзе размова і раскрываю таямніцу. Менавіта ў вельмі цікавым выдавецтве Paśny Buriat пабачыла свет кніжка: Hanna Kondratiuk, „Prypecią do Nobla. Reportaż z krainy mokradeł i bursztynu”. На інтэрнэт старонцы кнігарні выдавецтва знаходзіцца магчымасць набыць гэтую кніжку, https://pasnyburiat.pl/produkt/hanna-kondratiuk-prypecia-do-nobla-reportaz-z-krainy-mokradel-i-bursztynu/. Такім чынам адна з адвечных праблем наконт святочных падарункаў некаторым нашым чытачам у гэты момант здымае ўжо традыцыйны боль галавы. Прыгожа ілюстраваная вокладка затрымлівае позірк сваёй цеплынёю колераў і заахвочвае сесці ў тую сваю лодку і паплыць за сваімі марамі.

Так, так дарагія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF