Ніва № 50 (3370), 13 снежня 2020 г.

Капсула часу

Міхал АНДРАСЮК

У траўні 2020 года ў мястэчку Зембіцэ, што на захадзе Польшчы, пры нагодзе рэканструкцыі старога касцёла рабочыя натрапілі на медзяны футляр з добра захаванымі дакументамі, імёнамі будаўнікоў касцёла, манетамі і лістом жыхаркі да наступных пакаленняў. Ліст пазначаны 1797 годам і гэтую менавіта капсулу адмыслоўцы лічаць найстарэйшай у Еўропе. Але ці сапраўды так? А што сказаць пра наскальныя рысункі з Іспаніі, намаляваныя неандэртальцамі прыкладна 65 тысяч гадоў таму? А рэльефы ў шведскім Тануме — тысячы малюнкаў складзеных у сюжэты з жыцця старажытных? А малюнкі, што ўжо 30 тысяч гадоў глядзяць на нас з каменных сцен пячоры Шавэ ў Францыі? Па-мойму гэта ж таксама своеасаблівыя капсулы часу.

З таго моманту, калі чалавек зразумеў кароткачасовасць свайго існавання на зямлі, ён імкнецца — свядома, ці падсвядома — перадаць часцінку сябе і свайго свету тым, хто прыйдзе пасля яго. Насуперак законам натуры ў кожным з нас тлее спадзеў на несмяротнасць. Спадзяемся на медыцыну, на генетыкаў, біякібернетыкаў, але ўсё яшчэ самай надзейнай формай нашай прысутнасці ў свеце жывых даўжэйшай за цялесны быт, застаецца памяць наступных пакаленняў.

Калі пішу гэтыя словы, маю перад сабой фатаграфіі. Іх сотні і сотні, неўпарадкаваныя, рассыпаныя, старыя і навейшыя, чорна-белыя і каляровыя. У пачатку быў Хаос, прыходзяць на думку падлеткавыя чытанні, але ж ведаю, што неўзабаве кожная фатаграфія знойдзе належнае сабе месца пад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF