Ніва № 50 (3370), 13 снежня 2020 г.
Ніўскі запавет Віктара ШведаЯўген ВАПАГарачае лета 2019 года. Рэдакцыю яшчэ рэгулярна наведвае наш Народны Паэт Беласточчыны Віктар Швед. Кожны ягоны візіт заўсёды прыносіць мне духоўную асалоду — а то ўспамін з сямейнага мінулага, ці згадку пра невядомыя старонкі з жыцця беларусаў у Польшчы. Было што паслухаць і запамятаць. Але адзін з візітаў меў сваю таямнічасць, якую толькі зараз маю права рассакрэціць яго сямейнікам і нашым чытачам. Спадар Віктар, завітаўшы ў мой ніўскі пакойчык, прысеўшы ў фатэль, сцішаным голасам заявіў наступнае: «Жэнік, маю да цябе вельмі асабістую просьбу. Хачу перадаць тут рукапісы чатырох сваіх вершаў з просьбай, каб іх надрукаваць у «Ніве» ўжо пасля маёй смерці. Можа я ўжо не найлепш пішу, але хачу пакінуць тое, пра што думаю зараз найчасцей. І прашу, каб нікому-нікому не гаварыў пра гэтыя вершы. Спадзяюся, што стрымаеш слова». І ўручыў мне напісаныя прыгожым почыркам чатыры лісткі паперы, на кожным з якіх красаваўся адзін верш з подпісам аўтара. У тую хвіліну быў я вельмі ўзрушаны і прапановай, і даверам да маёй асобы. Пасля такіх запаветных слоў Віктара Шведа я па-мужчынску паабяцаў, што ягоную просьбу абавязкова выканаю. Пасля гэтага мы яшчэ вельмі доўга гутарылі пра долі і нядолі мінулых і цяперашніх часоў. Калі не стала Віктара Шведа, вырашыў я, што ягоныя запаветныя вершы надрукуем у нумары «Нівы» з календаром на 2021 год, у якім наша рэдакцыя будзе адзначаць сваё 65-годдзе. На жаль, будзе гэта (...) |