Ніва № 50 (3370), 13 снежня 2020 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (2) Чорны акорд

Вокладка і шэсць картак. Усё чорна-белае... Ці было ў вас калі-небудзь такое ўражанне, што чагосьці вам не хапае для завяршэння справы, якая ўжо закончана? Такі неспакой паўстаў ува мне пасля першай часткі „Вершаўчытальні”. Чагосьці не хапае. Сотні крокаў з кута ў кут і ...

1.

Noč...

Cudoŭnaja no

na maim haryzoncie.

Zaŭtra dzień,

novy dzień,

uzydzie

novaje sonca.

Zaŭtra ja —

użo nie ja,

zaŭtra błaznam paddanym

pad hitaru żyćcia

zatrasu pustym stanam,

zaŭtra znoŭ

maskarad

i vyhodnyja tancy;

ja chaču być vadoj

u bierahach,

a nie ŭ ŝklancy!

Noč,

bahinia duŝy,

svajoj siłaj čaroŭnaj

zaniasi mianie ŭ son —

krainu zdaroŭja.

Pakul siła tvaja,

u sercy poŭna nadziei.

Zaniasi mianie ŭ son,

da paloŭ

śnieżna-biełych.

Serca majo

chaj krynicaju ŝčaścia...

Nie bajusia ja dnia,

ja pryvyk da raśpiaćciaŭ.

Michaś Ŝachovič, Śviataja Noč, 1

Міхась Шаховіч, лацінкай, з выдання ад 1979 года, моцна „вычытанага”. Паэт, які часта пераходзіў побач хаты майго дзяцінства. Нябесны пасланнік, хаця толькі на дзесяць гадоў старэйшы.

* * *

Звыш дзвюх тысяч гадоў спроб зразумення Таямніцы. Пайшоў снег, а разам з ім пачалася перадкалядная задума. Можа хаця ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF