Ніва № 50 (3370), 13 снежня 2020 г.

Гадзіннік Тамета

Міраслаў ГРЫКА

Знешне я нязгодны на ідэалагічны азімут цяперашняй улады, якога яна прытрымліваецца. Але ўнутры сябе я трымаюся фаталістычнай дыстанцыі. Што будзе, тое будзе. Але ж чалавечыя кошты, нават жудасныя, непазбежныя ў працэсе змен. Мы іх ужо адчуваем на сабе, псіхалагічныя і грамадскія. Грамадзяне Польшчы ніколі не былі больш падзелены і расчараваныя. Мы ўсе да гэтага дапусцілі. Адны — адмовай ад запярэчання, іншыя — прыроджанай пасіўнасцю альбо недастатковымі ведамі аб свеце палітыкі. Але гэта нікога не тлумачыць. Тут дзейнічае закон калектыўнай адказнасці. Нам усім дастанецца. Гэта заканамернасць, так бы мовіць, гістарычная. І, напэўна, адзіная эфектыўная. Бо нішто не выклікае мудрасці некалькіх пакаленняў больш, чым калектыўная памяць пра незаслужаную крыўду і незваротныя страты. Такім чынам, гэта значыць шляхам стымуляцыі, ідэнтычнай паводніцкай абумоўленасці сабак у эксперыменце Паўлава, фарміруецца інтэлект грамадстваў. Грамадзяне Польшчы, незалежна ад таго, цалкам альбо часткова, паддаліся гэтай простай сувязі занадта даверліва, і, як гэтыя паўлаўскія сабакі, абумоўленыя сігналам званка, пачалі пускаць сліну на від уладаў, якія абяцалі ім палітычны хабар. Як гэта адбылося? Ну, распаўсюджванню ўсіх „плюсаў” папярэднічаў, як званок, прапагандысцкі наратыў, які быў дрэнным дыстылятам польскіх фобій і комплексаў. Хоць дыстылят дрэнны, але ён ударыў па галаве некаторых людзей, выклікаючы надзвычай патрыятычнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF