Ніва № 50 (3370), 13 снежня 2020 г.

Мы ўжо разам 65 гадоў!

Яўген ВАПА

Шаноўныя чытачы «Нівы», вельмі мне прыемна паінфармаваць, што з канцом лістапада гэтага года Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» завяршыла поўнасцю рэалізацыю гадавога праекта пад назовам

„Wsparcie Tygodnika Białorusinów w Polsce „Niwa” w zakresie ułatwienia jego dostępności dla czytelników oraz umożliwienia opracowania i udostępnienia cennych materiałów archiwalnych».

Праект рэалізаваўся дзякуючы падтрымцы Нацыянальнага інстытута свабоды з Варшавы. (Realizacja projektu była możliwa dzięki Narodowemu Instytutowi Wolności w Warszawie. Zadanie finansowane ze środków otrzymanych z NIW — CRSO w ramach Programu Rozwoju Organizacji Obywatelskich na lata 2018-2030).

Гэта новая ўстанова, якая, між іншым, сродкамі спрыяе замацаванню грамадзянскіх арганізацый у Польшчы. Праграмная рада тыднёвіка „Ніва”, маленькая як структура, але мы стараемся працягваць непаўторную справу — выдаваць газету нацыянальнай меншасці, якой у сакавіку 2021 года споўніцца 65 гадоў.

Каб зразумець важнасць гэтай падтрымкі для «Нівы», трэба нагадаць, што цягам апошніх гадоў дафінансаванне на выдаванне газеты скарацілася вельмі рэзка і фактычна паставіла рэдакцыю на мяжы выжывання. І гадамі не было ахвотных, каб дапамагаць развіццю газеты ў выкліках сучаснага свету. Мы, як рэдакцыя, ведалі пра патрэбу неабходных дзеянняў і звярталіся з прапановамі да розных устаноў, але ўсе ўвогуле ад іх адмахваліся рукамі і тлумачэннямі пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF