Ніва № 50 (3370), 13 снежня 2020 г.

У нас беларуская сям’я

Аляксей МАРОЗ

Размова з мастаком Міраславам Здрайкоўскім, ураджэнцам Бельска-Падляшскага, якога жонка Марыя родам з Чаромхі.

— Вы дзяцінства і моладасць правялі ў Бельску-Падляшскім, але Вашы карані выводзяцца з вёсак Бельшчыны.

— Я нарадзіўся і жыў у Бельску-Падляшскім, але вялікае значэнне мелі для мяне паездкі на вёску. Мой бацька родам з Гароднік, што ў прыходзе Пасынкі, а мама са Стацэвічаў, якія належаць да парафіі Райск. Будучы вучнем я ў час канікул многа часу праводзіў у дзеда Мірана і бабы Веры ў Стацэвічах. Там мы з мамай дапамагалі ў палявых працах, якіх было многа. Я тады выхоўваўся на вёсцы, гаварыў на нашай мове, вучыўся мясцовым традыцыям і талерантнасці.

— Любоў да бацькаўшчыны Вы пералілі на свае мастацкія працы, якія звяртаюцца да Бельшчыны.

— Многа карцін я прысвяціў краявідам, якія запамятаў з дзяцінства якраз са Стацэвічаў. Серію гэтых прац я хацеў назваць «Гісторыя аднаго панадворка». Намаляваў палі, якія відаць з дзедавай вёскі, на многіх карцінах адлюстраваў выгляд панадворка дзядулі Мірана і бабулі Веры. Намаляваў хату, хлявы, калодзеж, гумно. На чатырох працах прадставіў партрэты бабулі Веры і гэты цыкл карцін назваў «Вера». З такім загалоўкам мае работы са Стацэвічаў паказваліся на персанальнай выставе ў Гайнаўскім беларускім музеі. Пазней мае працы, таксама тэматычна звязаныя з Бельшчынай, паказваліся на калектыўных і персанальных выставах.

— У сваіх выказваннях Вы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF