Ніва № 49 (3369), 6 снежня 2020 г.

Палац на здароўе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Ці калісь-калісь, апранаючы першую вопратку — фігавыя лісточкі — Адам і Ева падумалі, куды дойдзе мода іх далёкіх-далёкіх нашчадкаў? Што нейкім падабенствам фігавых лісткоў будуць яны закрываць не толькі месцы выдзяляльнага прызначэння, але таксама рот з носам? А ці пра такое падумалі і мы самі яшчэ год таму?

Год таму апранаць маскі ці іх разнавіднасці, напрыклад чадры ці буркі жанчынам, нават дзе-нідзе забаранялася, напрыклад, у Францыі. А ў Саудаўскай Аравіі было, здаецца, наадварот. І з сённяшняга пункту гледжання Саудаўскую Аравію трэба лічыць вельмі прагрэсіўнай краінай. Але па чарзе.

Абавязак апранаць маскі ці забралы ўведзены нашымі ўладамі дзеля прадухілення распаўсюду вірусных вандровак. А тыя ж мікробы, так як і некаторыя людзі, любяць з’явіцца не толькі ў модныя людзям Парыж ці Фларэнцыю, але і заглянуць у менш элітарныя месцы. Пры Адаме і Еве іх, здаецца, не было, але пасля выгнання грэшнікаў яны былі вызвалены нейкай Пандорай.

І тая Пандора стала час ад часу сеяць пандэміі і менш важныя хваробы. Спачатку людзі самабытна змагаліся з пошасцямі. З ходам часу да гэтага змагання далучыліся правіцелі, уводзячы законы, якіх мэтай было супрацьдзеянне захворванням. Былі створаны ўстановы для хадайніцтва за публічнае здароўе. Калі і дзе з’явіліся такія першыя адміністрацыйныя ўстановы па ахове здароўя, пэўна складана сёння вызначыць; аднак яны ёсць. Гэта не толькі загады правіцеляў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF