Ніва № 49 (3369), 6 снежня 2020 г.

Вайна і праўда

Міхась АНДРАСЮК

Тры газеты бываюць больш небяспечныя, чым тры тысячы штыхоў, — сказаў некалі Напалеон Банапарт.

Аляксандр Лукашэнка далёка не Напалеон, тым не менш і ў ягонай вайне супраць беларускага народа незалежныя медыя і сумленныя, верныя законам сваёй прафесіі журналісты апынуліся на першай лініі фронту. Іх збіваюць на вуліцах, кідаюць за краты, абкладаюць штрафамі. Канфіскацыя журналісцкай тэхнікі становіцца з’явай руціннай і штодзённай, як канфіскацыя лішняй пачкі цыгарэт на памежнай мытні.

Па статыстыках Беларускага аб’яднання журналістаў з пачатку 2020 года зафіксаваныя рэпрэсіі супраць больш як паўтысячы журналістаў і лічбы гэтыя вырастаюць з кожным днём.

Можна, канешне, запоўніць турмы тысячамі журналістаў, можна знішчыць сотні камп’ютараў, але ці магчыма ў ХХІ стагоддзі пасадзіць за краты інфармацыю? Закасцянеламу ў прэзідэнцкім крэсле Аляксандру Рыгоравічу свет уяўляецца як просты аграрны квадрат — чатыры пары года, апісаныя ворывам, пасевамі, уборкай, надоямі. У ягонай праекцыі савецкага анахранізму вечна жывы Фелікс Дзяржынскі, застылы ў каменным валуне на скрыжаванні вуліцы Камсамольскай і праспекта Незалежнасці, усё яшчэ здольны наганамі і дубінкамі сваіх верных чэкістаў раздрукоўваць адзіную, слушную праўду на спіне паслухмянага народца.

Прэзідэнт, а пасля 9 жніўня грамадзянін Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч мабыць і не заўважыў, як далёка змяніўся наш свет. За апошнія месяцы народзец (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF